Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі развіццё адносін паміж краінамі

7 октября 2019

Сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё адносін паміж краінамі, узаемадзеянне на пляцоўках інтэграцыйных аб'яднанняў, у тым ліку падрыхтоўку важных двухбаковых дакументаў напярэдадні 20-годдзя дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Падкрэслены выключна сяброўскі і братэрскі характар адносін паміж краінамі, накіраванасць на паглыбленне ўзаемавыгаднага партнёрства. Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў Уладзіміру Пуціну самыя цёплыя віншаванні з нагоды яго дня нараджэння.