Прэзідэнту Ізраіля ўручылі беларускае пасведчанне аб нараджэнні

16 июля 2013

Прадстаўнік МЗС нашай краіны ўручыў памятнае пасведчанне Шымону Перэсу, які нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў вёсцы Вішнева Мінскай вобласці. Прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны падкрэсліў, што прэзідэнта Ізраіля заўсёды рады бачыць на яго малой радзіме.

Выдача дакумента Перэсу стала адным з мерапрыемстваў, арганізаваных у нашай краіне ў сувязі з маючым адбыцца 90-годдзем знакамітага земляка. У маі ў Вішневе ў прысутнасці дачкі кіраўніка ізраільскай дзяржавы была адкрытая памятная дошка на доме, у якім нарадзіўся і вырас прэзідэнт Ізраіля, а таксама адбылося адкрыццё спецыяльнай фотавыставы.