Прэзідэнт сустрэўся з паслом Казахстана

25 марта 2021
Аб развіцці адносін Беларусі і Казахстана ішла размова на сённяшняй сустрэчы Прэзідэнта з паслом гэтай краіны Аскарам Бейсенбаевым. Зроблена нямала па лініі Мінск - Нур-Султан, а таксама на еўразійскім інтэграцыйным трэку. Краіны настроеныя на развіццё гандлю і прамысловай кааперацыі. Зараз урады працуюць над дарожнай картай супрацоўніцтва на  найбліжэйшыя гады. Гэта стымулюе гандаль, нягледзячы на наступствы пандэміі. 

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: "Вельмі шматлікага мы дасягнулі за апошнія гады і ў плане інтэграцыі, асабліва па лініі ЕАЭС, і ў плане двухбаковых адносін, і ў гандлі, і ў кааперацыі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вядома, хацелася б, каб гэта была больш глыбокая кааперацыя, каб аб'ёмы нам пашыраць. Мы гатовыя да таго, каб больш загружаць вытворчасць, ствараць зборачныя вытворчасці, загружаць тыя, якія ёсць. Словам, урадам ёсць над чым працаваць. Было б нядрэнна, калі б візіт прэзідэнта Казахстана ў Беларусь, адкладзены з-за пандэміі, адбыўся. Гэта было б добрым штуршком да далейшага развіцця адносін".

Казахстан па аб'ёме беларускага экспарту - у дзясятку асноўных гандлёвых партнёраў. Па выніках года тавараабарот Беларусі і Казахстана дадаў да ўзроўню 2019-га больш  як 92%. Сярод асноўных пазіцый экспарту ў Казахстан - тэхніка, мяса-малочная прадукцыя, цукар, мэбля і лекі.