Прэзідэнт Украіны прыляцеў у Гомель для ўдзелу ў I Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны

26 октября 2018

Плануецца, што да пленарнага пасяджэння лідары дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка правядуць двухбаковую сустрэчу. Асаблівая ўвага будзе нададзена развіццю гандлю, эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву праз прызму патэнцыялу прамых кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў. Па выніках жа самога форуму чакаецца падпісанне пакета дакументаў і дасягненне дамоўленасцяў па ўсім спектры беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння. Менавіта міжрэгіянальныя кантакты павінны ўнесці важкі ўклад і ў дасягненне 8-мільярднага тавараабароту паміж дзяржавамі. На гэтую хвіліну ўжо вядома аб падпісанні нафтахімічнымі кампаніямі кантрактаў на 70 мільёнаў долараў. Таксама БелАЗ дамовіўся наконт пастаўкі ва Украіну 20 кар'ерных самазвалаў. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.