Прэзідэнт Таджыкістана выказаў гатоўнасць падтрымаць С. Зася на пасаду генеральнага сакратара АДКБ

14 декабря 2018

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон сустрэўся сёння з дзяржсакратаром Савета бяспекі Беларусі Станіславам Засем і выказаў гатоўнасць падтрымаць яго кандыдатуру на пасаду генеральнага сакратара АДКБ. Такая інфармацыя размешчана на сайце таджыкскага лідара. Напярэдадні падтрымку Станіславу Засю выказаў таксама прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, адзначыўшы, што высока цэніць ваенную адукацыю і вопыт прадстаўніка Беларусі.