Кіраўнік дзяржавы сёння прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі і генеральнага дырэктара калійнай кампаніі

4 февраля 2013
Гэтыя тэмы сталі сёння прадметам абмеркавання ў Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэя Кабякова і генеральнага дырэктара Беларускай калійнай кампаніі Валерыя Іванова. Абмяркоўваючы пытанне транспартоўкі ўгнаенняў праз марскія парты, Аляксандр Лукашэнка настойвае на неабходнасці прымаць рашэнні з пункта гледжання эканамічнай мэтазгоднасці і выгады для дзяржавы.