Прэзідэнт прымае ўдзел у саміце АДКБ. Дыскусія праходзіць у анлайн-фармаце
2 декабря 2020
Афіцыйны Мінск выступае за нарошчванне ўзаемадзеяння ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У складаных сучасных умовах саюзніцтва ў ваенным і палітычным вымярэннях набывае ўсё больш важкі сэнс. Такую ацэнку цяперашняй і маючай адбыцца рабоце ў рамках АДКБ сёння даў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт прымае ўдзел у саміце Арганізацыі нараўне з іншымі лідарамі краін АДКБ. Дыскусія праходзіць у гэтыя хвіліны ў анлайн-фармаце. Гэты год не дадае стабільнасці і ў без таго няпростае міжнароднае становішча. Знешняе ўмяшанне ў рознай ступені адчуваюць на сабе практычна ўсе краіны АДКБ. Прэзідэнт упэўнены, толькі сумесна, збліжаючы пазіцыі дзяржаў - членаў па калектыўным рэагаванні атрымаецца супрацьстаяць сучасным выклікам.













