Прэзідэнт: навука павінна ўносіць свой уклад у дасягненне дзяржаўных стратэгічных мэт.

26 января 2019

Пра гэта Прэзідэнт заявіў напярэдадні на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

Гэта ўжо стала добрай традыцыяй - напярэдадні Дня беларускай навукі адзначаць заслугі людзей, дзякуючы інтэлекту якіх наша краіна вядомая на сусветнай арэне сваімі дасягненнямі ў галіне медыцыны, АПК, касмічных даследаванняў і не толькі. Сярод узнагароджаных 19 чалавек. Гэта па праве свяцілы беларускай навукі, якія аддалі гэтай дзейнасці не адно дзесяцігоддзе. Канструктыўныя ініцыятывы і прарыўныя ідэі навукоўцаў дзяржава заўсёды гатова падтрымаць. Галоўнае, каб перспектыўныя распрацоўкі знаходзілі практычнае прымяненне: укараняліся ў рэальным сектары і сацыяльнай сферы. Словам, былі карысныя людзям.

У свой час у Беларусі настаялі на захаванні дзяржсістэмы прысваення навукоўцам ступеняў і званняў. Такім чынам удалося заступіць шлях у навуку аўтарам слабых прац. Сістэма наладжана так, што сёння ў нашай краіне не сустракаюцца выпадкі плагіяту. Летась вышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі прысудзіла навуковую ступень 539 суіскальнікам, з іх 50 - дактары навук. Вялікую цікавасць да падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў нашай краіне выяўляюць замежныя грамадзяне. Уладальнікамі навуковых ступеняў сталі 47 чалавек з 14 краін. Большасць дысертацый прысвечана медыцынскай тэматыцы, тэхнічнай галіне - машынабудаванню, папулярна педагогіка і, вядома, IT-сфера.