Прэзідэнт Кубы прыляцеў у Мінск

22 октября 2019
Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс  прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам. Заўтра высокага госця прыме Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Запланавана некалькі раўндаў перамоў, на якіх абмяркуюць  актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня,  вызначаць перспектыўныя кірункі для далейшага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага гандлю і эканоміцы. Па выніках перамоў будзе падпісаны пакет міжнародных дакументаў.