23 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прэзідэнтам Кубы

22 октября 2019
Прэзідэнт Кубы прыбывае з афіцыйным візітам у Беларусь. 

Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс  з хвіліны на хвіліну прыбудзе да нас з афіцыйным візітам. У Нацыянальным аэрапорце чакаюць прылёту высокага госця.

А. Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Кубы 

Запланавана некалькі раўндаў перамоў, на якіх абмяркуюць  актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня,  вызначаць перспектыўныя кірункі для далейшага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага гандлю і эканоміцы, у прыватнасці,  пытанням рэалізацыі сумесных праектаў у галіне  прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій. Па выніках будзе падпісаны пакет міжнародных дакументаў.