Прэзідэнт Казахстана павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі

12 октября 2015

Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Казахстана. Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў абмеркавалі асобныя пытанні беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва і ўмовіліся прадоўжыць разгляд тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, падчас сустрэч, што адбудуцца ў Казахстане ў фармаце СНД і ЕАЭС. Лідар Казахстана павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі.