Прэзідэнт Індыі пацвердзіў свой намер у найбліжэйшы час наведаць Беларусь

15 апреля 2015

Па выніках перамоў з міністрам замежных спраў Беларусі Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы пацвердзіў свой намер у найбліжэйшы час наведаць Беларусь. На сустрэчы з Уладзімірам Макеем індыйскі лідар канстатаваў сяброўскі характар адносін з нашай краінай. Адзначана наяўнасць вялізнага патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, адсутнасць якіх-небудзь рознагалоссяў на міжнароднай арэне. 

Сёння кіраўнік беларускага МЗС правёў перамовы з Міністрам замежных спраў Індыі Сушмам Сварадж. Падчас гутарак абмеркаваны пытанні абмену візітамі на розных узроўнях, у тым ліку на вышэйшым. Міністры згадзіліся з неабходнасцю правядзення чарговага пасяджэння Беларуска-індыйскай міжурадавай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, а таксама Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь - Індыя".