Прэзідэнт і намеснік Генеральнага сакратара ААН абмеркавалі барацьбу з тэрарызмам

4 сентября 2019

І сёння ж у Палацы Незалежнасці Кіраўнік дзяржавы і намеснік Генеральнага сакратара ААН Уладзімір Варанкоў  гаварылі аб процідзеянні тэрарыстычным пагрозам. Экстрэмісты ў сваіх атаках усё часцей ужываюць высокія тэхналогіі. Таму задача сусветнай супольнасці - даць ім годны адпор. Як адзначыў, Аляксандр Лукашэнка, нават ядзерная зброя ў параўнанні з лічбавымі магчымасцямі тэрарыстычных груповак  не настолькі небяспечная. Бо сёння ў свеце дзейнічае прыкладна 30 тысяч экстрэмісцкіх сайтаў, праз даркнет - інтэрнэт, які ніяк не рэгулюецца законам, злачынцы прадаюць цэлыя склады зброі, цяжкую бронетэхніку і нават людзей. І, каб спыніць чуму 21 стагоддзя ад распаўсюджання, дзейнічаць неабходна разам.

Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам асноўных шматбаковых дамоў па барацьбе з міжнародным тэрарызмам, распрацаваных пад эгідай ААН. Гэтымі днямі ў Мінску праходзіць Міжнародная канферэнцыя, дзе прадстаўнікі больш як паўсотні краін абмяркоўваюць выкарыстанне найноўшых падыходаў і тэхналогій у процідзеянні экстрэмістам. Уладзімір Варанкоў адзначыў, выступленне Аляксандра Лукашэнкі на канферэнцыі напярэдадні стала моцным сігналам міжнароднай супольнасці згуртавацца. 

Прэзідэнта цікавілі зрухі ў праблемных пытаннях  пасля нядаўняй нарады па працы праваахоўнікаў.

Сёння ў Прэзідэнта адбылася і рабочая сустрэча з сакратаром Савета бяспекі Беларусі Станіславам Засем. Сярод абмеркаваных тэм - праца праваахоўных органаў, вынікі візіту ў Варшаву, дзе прайшлі перамовы сакратароў саветаў бяспекі Польшчы, Украіны і Беларусі з саветнікам Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам. Яшчэ адна тэма - сумесная праца з Расіяй па праблемах бяспекі.