Прэзідэнт Беларусі прапаноўвае аб'яднаць намаганні ў барацьбе з тэрарызмам

3 сентября 2019

Выкарыстанне новых тэхналогій у барацьбе з тэрарызмам, умацаванне бяспекі ў кіберпрасторы і адказнасць кожнай краіны за мір на зямлі - гэтыя тэмы сталі ключавымі на вялікім форуме па лініі Беларусь - ААН, які праходзіць сёння ў Мінску. Тэрарызм стаў адной з самых магутных і адчувальных пагроз глабальнай бяспецы, і змагацца з ім неабходна разам. Такую пазіцыю выказаў Аляксандр Лукашэнка і заклікаў міжнародныя арганізацыі стварыць згуртаваны антытэрарыстычны фронт. Не абмінулі і  ўкраінскае пытанне. Прэзідэнт Беларусі перакананы: у працягу канфлікту ў нашых суседзяў ёсць зацікаўленыя.