Прэзідэнт Беларусі адправіўся ў Азербайджан на сустрэчу з Ільхамам Аліевым

13 апреля 2021
Прэзідэнт Беларусі сёння накіраваўся з візітам у Азербайджан. Борт нумар адзін узяў курс на Баку амаль гадзіну таму.

Двухдзённая праграма прадугледжвае насычаныя перагаворы. Кіраўнікі дзяржаў правядуць дзве сустрэчы: нефармальная адбудзецца сёння адразу пасля прыбыцця беларускага лідара. Асноўная частка перамоў з Ільхамам Аліевым намечана на сераду. Сустрэча прэзідэнтаў пройдзе ў вузкім і пашыраным саставах з удзелам членаў дэлегацый.

Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з візітам у Азербайджан

Асноўная ўвага - пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і напаўненню супрацоўніцтва новым зместам. На парадку дня пытанні прамысловай кааперацыі, праекты ў галіне вытворчасці і паставак харчавання, перапрацоўкі сельгаспрадукцыі.  Закрануць і не менш актуальныя тэмы: супрацоўніцтва ў ахове здароўя, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і турыстычнай сферах. 

Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Азербайджана

На супрацоўніцтва ва ўсіх галінах летась паўплывала пандэмія. Але нягледзячы на ўсе цяжкасці, экспартны пералік беларускіх таварных пазіцый павялічыўся на 33 пункты. Тавараабарот жа па выніках мінулага года склаў 447 млн долараў. 

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня - сёння спектр такіх тэм як ніколі шырокі. А па выніках перамоў чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў.