Прэзідэнт Беларусі адобрыў пагадненне з Еўрасаюзам аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі

20 сентября 2019

Прэзідэнт Беларусі адобрыў пагадненне з Еўрасаюзам аб спрашчэнні выдачы віз і рэадмісіі. Такім чынам наша краіна завяршыла адпаведныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры. Пра гэта паведамілі ў сёння ў беларускім МЗС.

Анатоль Глаз, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне, якое сёння будзе апублікавана, аб падпісанні пагаднення з ЕС аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі. Гэта няпростае рашэнне. Прэзідэнт Беларусі прыняў яго, разумеючы высокую значнасць мабільнасці для грамадзян нашай краіны, і толькі пасля дэталёвай ацэнкі ўсіх магчымых рызык і наступстваў. Мы ўпэўненыя ў тым, што пагадненні з ЕС адыграюць пазітыўную ролю сярод мер па спрашчэнні ўзаемных паездак грамадзян, над чым пастаянна працуе беларускі бок, паслужаць паляпшэнню нашай інвестыцыйнай прывабнасці, развіццю ўязнога турызму".

Пагадненні будуць заключаны ў пакеце і ўступяць у сілу ў адзін дзень. Аднак перад гэтым дакументы павінны быць ратыфікаваныя Нацыянальным сходам Беларусі і адобраны Еўрапейскім парламентам. 


Сёння праект пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з'явіўся ў базе нарматыўных актаў Еўракамісіі. Ён ужо ўнесены на разгляд рабочых органаў Савета ЕС. Нагадаем, пагадненне аб спрашчэнні выдачы віз на ўзаемнай аснове аблегчыць візавыя працэдуры для шырокай катэгорыі грамадзян і знізіць зборы  да 35 еўра.





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя