Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам расійскага рэгіёна

25 марта 2021
Нацэленасць на праекты, якія даюць вынік.  Госці з Прыморскага краю сёння ў беларускай сталіцы.  

Беларусь - Расія: поспех міжрэгіянальнага супрацоўніцтва

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка  сустрэўся з губернатарам расійскага рэгіёна   Алегам Кажамякам. Эканамічныя сувязі Беларусі  з гэтым даўнім і перспектыўным партнёрам на Далёкім Усходзе дужэюць.  Не перашкодзіла і пандэмія, хоць  лічбы тавараабароту паспелі трохі прасесці.  Але паказчыкі студзеня - шанец не толькі выйсці на ранейшы ўзровень узаемадзеяння, але і перасягнуць яго. Рэалізаваны шэраг  сумесных праектаў. У бакоў ёсць імкненне і далей нарошчваць  не толькі ўзаемны гандаль, але і  ахопліваць новыя сферы і кірункі. 

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: "Мы разам нацэленыя на пэўны вынік. І нам не можа перашкодзіць ні пандэмія, ні знешнія спробы расхістаць палітычную сітуацыю ні ў нас, ні ў вас. Падзеі апошніх месяцаў паказалі, што ў нялёгкія моманты выпрабаванняў, падкінутых нам звонку, абедзве краіны могуць разлічваць на падтрымку і дапамогу".

Кірункі супрацоўніцтва з Прыморскім краем

Сярод ключавых кірункаў узаемадзеяння -  машынабудаванне і пастаўкі харчавання. У расійскага рэгіёна ёсць цікавасць  да  напрацовак і тэхналогій беларускай будаўнічай галіны. У прыватнасці, па  прыцягнення нашых  спецыялістаў да праектавання і ўзвядзення жылля,  аб'ектаў сацыяльнай сферы. Алег Кажамяка запрасіў беларускага лідара асабіста пабываць у Прыморскім краі ў верасні. Дарэчы,  восенню ва Уладзівастоку адкрыецца і Беларускі гандлёвы дом.