Прэс-канферэнцыя з удзелам старшыні Цэнтрвыбаркама запланавана ў 10.00

12 октября 2015

Уся самая апошняя інфармацыя аб ходзе выбарчай кампаніі і яўцы, экспертныя ацэнкі палітолагаў, сацыёлагаў і назіральнікаў сцякаліся ўвесь дзень у інфармацыйны цэнтр. У Палацы Рэспублікі працавала і мабільная студыя Агенцтва тэленавін. Кожную гадзіну прамыя ўключэнні з аператыўнымі данымі. Усяго ў інфацэнтры было акрэдытавана амаль тысяча СМІ. Прэса Расіі, Украіны, Францыі, Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая. Сёння інфацэнтр прадоўжыць працу. У 10 раніцы тут запланавана прэс-канферэнцыя з удзелам старшыні Цэнтрвыбаркама. Лідзія Ярмошына аб’явіць папярэднія вынікі галасавання.