Прэм'еры Беларусі і Расіі абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін

14 декабря 2019
Сёння адбылася тэлефонная  размова Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са Старшынёй урада Расійскай Федэрацыі  Дзмітрыем Мядзведзевым.

Бакі абмеркавалі ход выканання даручэнняў, дадзеных прэзідэнтамі дзвюх краін у Сочы 7 снежня, а таксама  намецілі графік маючых адбыцца кантактаў. Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі вырашэнне першачарговых пытанняў па пастаўках нафты і газу на будучы год. Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся стэлефанавацца на наступным тыдні  (пасля сустрэчы кіраўнікоў рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі).