Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі сёння правядуць перамовы ў Сочы

6 декабря 2019
Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў сустрэнуцца ў фармаце адзін на адзін і таксама з удзелам урадавых дэлегацый. Асноўная тэма - інтэграцыйныя дарожныя карты. Напярэдадні сваёй камандзіроўкі беларускі прэм'ер расказаў, якія пытанні будуць на парадку перамоў і азначыў пазіцыю Беларусі па цане на расійскі газ.

У пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі былі ўзгодненыя праект праграмы дзеянняў па выкананні Саюзнага дагавора і пералік дарожных карт. Бакі дамовіліся аб распрацоўцы 31 дарожнай карты для рэалізацыі гэтай праграмы.