Прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

10 августа 2015

Папаўдні борт высокага госця прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. У маі Пакістан упершыню наведаў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандра Лукашэнку ў Ісламабадзе вельмі чакалі - гэта чыталася і ў антуражы, і ў прывітанні. Ля трапа беларускага лідара прывітаў прэм'ер-міністр краіны. У Пакістане Наваз Шарыф - самы аўтарытэтны і ўплывовы палітык. З моманту іх апошняй сустрэчы прайшло крыху больш за два месяцы. У знак глыбокай пашаны, прызнання і сяброўства пакістанскага прэм'ера ў Мінску сустракаў асабіста Аляксандр Лукашэнка.