Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з паслом Кітая

5 декабря 2013
Тэма будаўніцтва сумеснага індустрыяльнага парка сёння стала адной з галоўных на сустрэчы пасла Кітая з Прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. Як адзначыў Гун Цзяньвэй, асаблівую ролю тут адыгрывае развіццё супрацоўніцтва паміж асобнымі рэгіёнамі дзвюх краін, бо некаторыя кітайскія правінцыі ўжо бяруць удзел у стварэнні парка. Больш за тое, спецыялісты зараз вывучаюць магчымасць рэалізацыі сумесных праектаў у галіне фармацэўтычнай прамысловасці.

І сёння ж падчас сустрэчы Міхаіл Мясніковіч узнагародзіў пасла Кітая ганаровай граматай урада за асабісты ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх адносінаў.