Прэм'ер-міністр Казахстана прыбудзе сёння ў Беларусь

25 апреля 2013

Сёння ў Беларусь з двухдзённым візітам прыбывае прэм'ер-міністр Казахстана. Адбудуцца сустрэчы з кіраўніцтвам нашай краіны. Прадугледжана і наведванне шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку БелАЗа. Як мяркуецца, прэм'ер-міністр таксама сустрэнецца з клубам сяброў Казахстана. Адносіны паміж нашымі краінамі носяць стратэгічны характар. Двухбаковы дыялог дынамічна развіваецца на ўсіх узроўнях. Па выніках мінулага года аб'ём узаемнага гандлю перавысіў $1 млрд.