Прэм'ер-міністр Беларусі сустрэўся з губернатарам Курскай вобласці

10 марта 2015

Візіт дэлегацыі расійскага рэгіёна працягнуўся ў Доме ўрада. З губернатарам Курскай вобласці сустрэўся прэм'ер-міністр Беларусі. Бакі абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і падкрэслілі, што тавараабарот можна павялічыць. Перадумовы для гэтага ёсць.

Па выніках сённяшняй сустрэчы ва ўрадзе Беларусі падпісана некалькі пагадненняў. Магілёўскі аблвыканкам і адміністрацыя Курскай вобласці будуць супрацоўнічаць у гандлі, навуцы, адукацыі і культуры. А Гомельскі і Магілёўскі абласныя саветы дэпутатаў -  узаемадзейнічаць з Курскай абласной думай на міжпарламенцкім узроўні.