Узаемадзеянне па саюзнай лініі сёння абмяркоўвалі ва ўрадзе. Прэм'ер-міністр сустрэўся з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. На парадку дня - шырокі пералік пытанняў. Шматлікія актуальныя рашэнні абцяжарвае эпідсітуацыя. Але кардынальна гэта не ўплывае на работу групы высокага ўзроўню, адзначыў беларускі прэм'ер. Нагадаем, яна занята рэвізіяй дагавора аб саюзным будаўніцтве. Гэты год стаў плённым у прасоўванні агульных для Беларусі і Расіі пытанняў. Чакаецца, што сёлета пройдзе яшчэ адно пасяджэнне групы. Трэба будзе разгледзець бюджэт Саюзнай дзяржавы на наступны год.













