Прэм'ер-міністр Беларусі сёння здзейсніць рабочы візіт у Маскву

11 марта 2020
Сяргей Румас сустрэнецца са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным. Перамовы пройдуць у Доме ўрада Расіі. Будуць абмяркоўвацца пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Таксама прэм'еры закрануць тэмы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і падрыхтоўкі да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе ў Мінску 10 красавіка.