Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах стартуе пасля 17 кастрычніка

14 августа 2019

А вылучэнне кандыдатаў будзе праходзіць да 7 кастрычніка. Так што  ўжо праз 10 дзён  яны змогуць пачаць актыўную працу з выбаршчыкамі. Як адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына,  калі суіскальнікі на дэпутацкі мандат дасведчана выкарыстаюць усе інструменты прасоўвання (бясплатныя выступленні на радыё, тэлебачанні і ў газетах), то перыяд агітацыі атрымаецца цікавым і ажыўленым. Наступнае пасяджэнне ЦВК прызначана на 28 жніўня. Яно будзе прысвечана пытанням працы з прэсай. У прыватнасці, будзе сфарміраваны наглядальны савет па інфармацыйных спрэчках. Нагадаем, што выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць 7 лістапада, а ў Палату прадстаўнікоў - 17.


Тэгі:

#Выборы 2019