Вольфганг Ішынгер: Сусветная супольнасць павінна прыслухацца да прапаноў беларускага боку па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

1 ноября 2018

Сусветная супольнасць павінна прыслухацца да прапаноў беларускага боку па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Такое меркаванне выказаў старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Вольфганг Ішынгер.

Вольфганг Ішынгер, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы:

"Мяне глыбока ўразіла тая прыхільнасць і імкненне да вырашэння канфлікту ва Украіне, якую выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас учарашняй сустрэчы. Мяне таксама ўразіла імкненне як мага хутчэй вырашыць канфлікт і дасягнуць міру на ўсходзе Украіны. Я спадзяюся, што да тых цікавых прапаноў, якія былі выказаны, у тым ліку і місіі на ўсходзе Украіны, прыслухаецца міжнародная супольнасць".

Акрамя таго, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы заклікае ЗША і Расію не выходзіць з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, а забяспечыць яго поўнае выкананне дзеля бяспекі ўсяго свету. Наша краіна разглядае гэты дакумент як адзін з найважнейшых прадметаў сучаснай архітэктуры міжнароднай бяспекі, што спрыяе зніжэнню напружанасці ў Еўропе.