Сёння ўрад падвёў вынікі першага квартала

20 мая 2014
Эканоміка спрацавала паспяхова ў знешнім гандлі. У экспарце тавараў і паслуг выйшлі на станоўчае сальда. Найбольш складаная сітуацыя ў прамысловасці. Доля Мінпрама ў агульным аб'ёме вытворчасці зніжаецца. Прэм'ер-міністр заявіў аб неабходнасці тэрміновага і комплекснага выпраўлення сітуацыі.

Закранаючы грашова-крэдытную і валютную палітыку, прэм'ер адзначыў, што не бачыць падстаў для ўтрымання працэнтных ставак па крэдытах на такім высокім узроўні, як зараз. У найбліжэйшы час золатавалютныя рэзервы краіны павінны ўзрасці. З улікам гэтага, а таксама станоўчага сальда трэба спыняць заганную практыку спекуляцыйных працэнтных ставак, падкрэсліў кіраўнік урада. У гэтай сувязі ён даручыў Нацбанку прыняць рашучыя меры. Каардынаваць гэтыя пытанні будзе віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч.