Урад адказвае на пытанні дэпутатаў і сенатараў

31 Мая 2019

Сёння ўрад адказвае на пытанні дэпутатаў і сенатараў. Традыцыйна на апошняе пасяджэнне месяца абедзве палаты парламента збіраюцца разам.

Такім чынам, якія пытанні і адказы гучаць у Авальнай зале – даведаемся ў нашага карэспандэнта Вольгі Анішчанкі (прамое ўключэнне). Галоўны лейтматыў сустрэчы ў Авальнай зале сёння - як адладжана праца лясной галіны, ці забяспечваюць профільныя арганізацыі прыбытак і якія рэзервы для павышэння рэнтабельнасці. Ва ўрадзе гэты блок пытанняў - за новым віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Дворнікам. Ён і трымае адказ перад дэпутатамі і сенатарамі (відэа).