Урад Беларусі разлічвае на ўдзел Германіі ў прасоўванні адносін з Еўрасаюзам

30 сентября 2019

Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр нашай краіны  сёння на сустрэчы з паслом Германіі ў Беларусі  Манфрэдам Хутэрэрам.  Германія адыгрывае ключавую ролю ў ЕС.  І ад яе вагі  шмат у чым залежыць палітыка Еўрасаюза.  Сяргей Румас выказаў надзею, што  эканамічны складальнік будзе прыярытэтам у рабоце  новага дыпламата.  У Беларусі працуюць больш як 300 кампаній  з удзелам германскага капіталу.  У развіцці адносін вялікія надзеі  на Савет дзелавога супрацоўніцтва.  Нямецкі дыпламат падкрэсліў, што яго краіна гатова развіваць гандлёва-эканамічныя, інвестыцыйныя і палітычныя адносіны з Беларуссю.