Урад Беларусі падтрымлівае інтэграцыйныя працэсы Беларусі і Расіі

15 июля 2014

Пасля сустрэчы з Кіраўніком дзяржавы ў Аркадзя Дварковіча адбыліся перамовы ў Савеце Міністраў Беларусі. З намеснікам старшыні ўрада Расіі сустрэўся прэм'ер-міністр нашай краіны. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, урад Беларусі падтрымлівае інтэграцыйныя працэсы дзвюх краін. Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні пошлін на нафтапрадукты.