Урады Беларусі і Расіі ў найбліжэйшы час абмяркуюць у Маскве ўсе нявырашаныя пытанні

31 января 2020
Урады Беларусі і Расіі ў найбліжэйшы час абмяркуюць у Маскве ўсе нявырашаныя пытанні, у тым ліку ў энергетыцы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Сяргей Румас па выніках перамоў са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным. Яны прайшлі ў Алматы. Кіраўнік расійскага ўрада адзначыў, што новы састаў Кабміна настроены на актыўную працу з нашай краінай, у тым ліку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Беларусь з 1 студзеня старшынствуе ў органах ЕАЭС. Прыярытэт для далейшай працы - ліквідацыя бар'ераў і абмежаванняў на агульным рынку - зараз у спісе іх каля сямі дзясяткаў. Па словах Міхаіла Мішусціна, Расія гэту ініцыятыву падтрымлівае. Прэм'еры дзвюх краін сёння прынялі ўдзел і ў пасяджэнні Міжурадавага савета ЕАЭС. А раніцай у Алматы гаварылі аб лічбавай будучыні глабальнай эканомікі.