Пазіцыя МЗС Беларусі наконт украінскай ініцыятывы аб правядзенні пазачарговага пасяджэння СМЗС СНД

6 марта 2014

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: Сакратарыят Выканаўчага камітэта СНД раней ужо быў апавешчаны па дыпламатычных каналах, што беларускі бок у прынцыповым плане не мае пярэчанняў па ініцыятыве Украіны аб правядзенні пазачарговага пасяджэння СМЗС СНД. У адпаведнасці з правіламі Садружнасці, рашэнні прымаюцца на аснове кансенсусу і, як правіла, загадзя ўзгадняюцца. Мы выказаліся за мэтазгоднасць правядзення перад дадзеным мерапрыемствам кансультацый на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў краін - членаў СНД для ўзгаднення дакументаў, якія будуць разглядацца на пасяджэнні СМЗС СНД.


Як паведамілі ў Выканкаме СНД, у найбліжэйшы час пытанні правядзення пазачарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін Садружнасці абмяркуюць пастаянныя прадстаўнікі дзяржаў - удзельнікаў СНД. Рэгулярнае пасяджэнне СМЗС запланавана на 4 красавіка. Чакаецца, што яно адбудзецца ў Маскве.