Парадак дня пасяджэнняў вышэйшых органаў СНД плануецца разгрузіць

12 июля 2016

Гэта сёння паведаміў Старшыня Выканкама Сяргей Лебедзеў на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельнікаў Садружнасці. Зараз у СНД разглядаюць праект рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў аб адаптацыі да сучасных рэалій. У Мінску пастаянныя прадстаўнікі вызначацца з праграмай вераснёвай сустрэчы ў Бішкеку. Закрануць і парламенцкую кампанію ў Беларусі. Акрэдытацыю ўжо атрымалі 25 доўгатэрміновых назіральнікаў.

Сяргей Лебедзеў, Старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД:

"Пакуль, на наш погляд, кампанія праходзіць арганізавана, выразна, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Па меры набліжэння даты выбараў місія актывізуе сваю дзейнасць і павялічыць колькасць назіральнікаў. У прыватнасці, колькасць доўгатэрміновых назіральнікаў мы плануем давесці да 44, а кароткатэрміновых каля 300 чалавек".

І сёння 12 прадпрыемстваў з пяці краін Садружнасці атрымалі прэміі СНД. Лепшымі ў галіне якасці прызнаныя кампаніі з Арменіі, Расіі, Кыргызстана, Беларусі і Казахстана.