Пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці правядуць пасяджэнне ў Мінску

19 января 2016

У Мінску супрацоўніцтва ў сацыяльна-працоўнай сферы і ў галіне міграцыі абмяркуюць пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці. У пасяджэнні возьме ўдзел кіраўнік Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў. Сёлета старшынства ў Садружнасці перайшло ад Казахстана да Кыргызстана. Сёння, як чакаецца, пастаянныя прадстаўнікі азнаёмяцца з канцэпцыяй яго старшынства.