Пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці абмяркуюць сёння праекты парадкаў дня пасяджэнняў вышэйшых органаў СНД

19 августа 2015

Сёння ў Мінску пастаянныя прадстаўнікі краін Садружнасці абмяркуюць праекты парадкаў дня пасяджэнняў вышэйшых органаў СНД, якія намечаныя на гэтую восень. Плануецца, што ў кастрычніку адбудуцца саветы кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, кіраўнікоў урадаў і знешнепалітычных ведамстваў. Ключавымі тэмамі стане эканамічнае ўзаемадзеянне, міжнароднае моладзевае супрацоўніцтва, а таксама мерапрыемствы, прысвечаныя знамянальным датам. Сярод іх - 70-годдзе ААН і 25-годдзе стварэння СНД.