Пасольствы Ізраіля зачыніліся па ўсім свеце

30 Кастрычніка 2019
Пасольствы Ізраіля зачыніліся па ўсім свеце да асаблівага распараджэння МЗС краіны. Прычына - канфлікт дыпламатаў з Мінфінам. А менавіта - патрабаванне ведамства спагнаць падатак за прадстаўніцкія расходы дыпламатаў, непадмацаваныя квітанцыямі. З паслоў патрабуюць па 3 тысячы еўра, з радавых супрацоўнікаў дыпмісій - па 500. Датэлефанавацца ў Пасольства Ізраіля ў Беларусі нашым карэспандэнтам сёння не ўдалося. Дакладна вядома аб спыненні працы прадстаўніцтваў у суседніх дзяржавах, а таксама ў Германіі, ЗША, Францыі, Індыі і Аўстраліі.