Пасол Казахстана ў Беларусі правёў прэс-канферэнцыю ў Мінску

30 августа 2016

У Казахстане сёння Дзень канстытуцыі. З нагоды важнай падзеі прэс-канферэнцыю ў Мінску правёў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол гэтай краіны ў Беларусі.

Ергалі Булегенаў падкрэсліў, што летась тавараабарот паміж краінамі склаў амаль 520 мільёнаў долараў. У параўнанні з 2014 лічбы скараціліся амаль на 40%. Таму краінам неабходна выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва. У планах стварэнне сумесных прамысловых кампаній, якія дазволяць патрапіць на яшчэ незасвоеныя рынкі. У наступным годзе Астана прыме выставу "Экспа", дзе эканамічны патэнцыял пакажуць каля 100 краін. Беларусь адной з першых пацвердзіла свой удзел.

Ергалі Булегенаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі: "У нас ёсць зборка камбайнаў "Палессе". Была толькі зборка, а зараз сумеснае прадпрыемства створана летась. БалАЗ - прадпрыемства ў Карагандзе. Сёлета яны выпусцяць 10 адзінак тэхнікі. Дзвюма дзяржавамі лягчэй будзе прасоўваць усю гэтую прадукцыю".

Закранаючы пытанні працы ЕАЭС, пасол адзначыў, што механізмы такога аб'яднання павінны зарабіць у поўную сілу толькі пасля ліквідацыі выключэнняў і абмежаванняў. Так, дагэтуль няма адзінага рынку медвырабаў.