Пасол Францыі Дамінік Газюі завяршае сваю дыпмісію ў Беларусі

15 сентября 2016

Пасол Францыі ў Беларусі  Дамінік Газюі  завяршае сваю дыпмісію ў нашай краіне. Сёння Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў падзякаваў дыпламату  за значны ўнёсак у  развіццё беларуска-французскіх адносін. Апошнія гады  двухбаковы дыялог развіваўся  актыўна, адзначыў прэм'ер. Высокая ацэнка дадзена гандлёва-эканамічнаму і  інвестыцыйнаму  ўзаемадзеянню паміж краінамі. Бакі выказалі ўзаемную цікавасць да развіцця далейшага дыялогу і працягу актыўных кантактаў.