Пасля галасавання Прэзідэнт пагутарыў з журналістамі

11 сентября 2016

За гадзіну Кіраўнік дзяржавы адказаў на паўтара дзясятка пытанняў. У прыватнасці, аб адносінах з Захадам і Усходам, працы дэпутатаў, кошце газу і паслуг ЖКГ. Так, Расія і Беларусь практычна дамовіліся па газавай тэме, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Кошт паслуг ЖКГ у 2017 вырасце на 5 долараў, як і дамаўляліся з урадам, а сёлета ліміт для павышэння вычарпаны. Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што хацеў бы бачыць у краіне канструктыўную апазіцыю і пажадаў будучым дэпутатам быць больш палітычна актыўнымі ўнутры краіны і на міжнароднай арэне.

Пацікавіліся рэпарцёры і тэмай развіцця адносін паміж Беларуссю і ЕС. Прэзідэнт падкрэсліў, што наша краіна наладжвае дыялог з Захадам не на шкоду адносінам з Усходам. А беларусы добра разумеюць, што з суседзямі неабходна жыць у сяброўстве і згодзе.

Падрабязнасці гутаркі Прэзідэнта з прадстаўнікамі СМІ - у нашых наступных выпусках.