Падведзеныя вынікі саміту Усходняе партнёрства ў Вільнюсе

30 января 2014

Экспертная супольнасць падвяла вынікі саміту Усходняе партнёрства ў Вільнюсе. У Мінску прайшоў круглы стол, прысвечаны беларуска-еўрапейскім адносінам. У ім удзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў нашай краіны, супрацоўнікі прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і незалежныя эксперты. Вільнюскі саміт на сустрэчы назвалі добрым зачынам для актывізацыі супрацоўніцтва паміж Мінскам і Бруселем.


Нагадаем, адной з галоўных навін саміту партнёрства ў Вільнюсе стаў пачатак перамоў наконт спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС і рэадмісіі.


Саміт Усходняе партнёрства прайшоў у Вільнюсе напрыканцы лістапада. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.