Беларускія нафтапрадукты з гэтага часу будуць ісці на экспарт праз расійскія парты. Сёння ў Маскве міністры транспарту дзвюх краін падпісалі адпаведнае пагадненне.
І гэта не толькі эканамічная выгада, але і палітычная падтрымка адзін аднаго ў такі няпросты час для абедзвюх краін. Так што пакуль еўрапейскія партнёры займаюцца санкцыйнай рыторыкай і пагрозамі, мы ўводзім контрзахады. Які расійскі порт ужо гатовы прыняць беларускія нафтапрадукты?
І якая камерцыйная выгада праекта? У рэпартажы нашага ўласнага карэспандэнта ў Маскве Дар'і Белавусавай-Пятроўскай.
Аб тым, што беларускія грузы могуць памяняць прапіску і змяніць парты краін Балтыі на расійскія, загаварылі ў канцы мінулага года. У снежні 2020-га губернатар Ленінградскай вобласці падрабязна распавёў нашай здымачнай групе, якія парты ўжо гатовы прымаць беларускія грузы і чым гэта эканамічна выгадна для абедзвюх краін.
Канчатковае рашэнне будзе прымаць урад РБ і канчатковую кропку паставіць Прэзідэнт.
І Прэзідэнт Беларусі кропку паставіў. 16 лютага Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй. І сёння ў Маскве міністры транспарта дзвюх краін падпісалі, як адзначылі ўдзельнікі, гістарычны дакумент.
Беларускія нафтапрадукты пойдуць на экспарт праз расійскі порт Усць-Лугу
Зараз беларускія нафтапрадукты пойдуць на экспарт у трэція краіны праз расійскі порт Усць-Лугу. Гэта ўніверсальны порт, які аказвае паслугі па перавалцы больш чым 20 відаў грузаў. Наш айчынны мазут, бензін і масла будуць прыходзіць на тэрмінал АТ "Усць-Луга Ойл". Сёння яго вытворчая магутнасць - 30 мільёнаў тон нафтапрадуктаў за год. Тры з паловай мільёны тон гатовы атрымаць ад беларускіх вытворцаў ужо сёлета.Пагадненне падпісана на 3 гады
Пакуль пагадненне падпісана на тры гады, і за гэты час расійскія парты гатовы ажыццявіць перагрузку каля 10 мільёнаў тон беларускіх нафтапрадуктаў. Але фактычна дакумент неабмежаванага дзеяння, бо можа быць аўтаматычна падоўжаны.Падпісанае пагадненне пакуль датычыцца толькі перавалкі нафтапрадуктаў. Але ў перспектыве на экспарт праз расійскія парты могуць ісці і беларускія калійныя ўгнаенні, драўніна і прадукцыя айчыннага машынабудавання.













