Падгрупы па Данбасе сёння паспрабуюць дамовіцца аб летнім перамір'і па ўсёй лініі размежавання

27 июня 2018

У Мінску прыкладна гадзіну таму пачалі працаваць тэматычныя падгрупы па Данбасе. Сёння яны паспрабуюць дамовіцца аб летнім перамір'і па ўсёй лініі размежавання. Станоўчы вопыт у гэтым напрамку ёсць. Выкананне блока пытанняў, звязаных з бяспекай, мінскіх пагадненняў - безумоўны шлях для ўстанаўлення паўнацэннага і ўсёабдымнага міру ў Данбасе, адзначае ўкраінскі бок.