Падрыхтоўку да пасяджэння Саюзнага Саўміна ў Доме ўрадаабмеркавалі ў Мінску

14 ноября 2018

Падрыхтоўку да пасяджэння Саюзнага Саўміна і інтэграцыю ў рамках дзвюх дзяржаў, а таксама пяцёркі ЕАЭС сёння абмеркавалі ў Мінску. На перамовах у Доме ўрада прэм'ер Беларусі Сяргей Румас і першы віцэ-прэм'ер Расіі Антон Сілуанаў адзначылі, што сустрэча групы высокага ўзроўню, якая плануецца ў найбліжэйшы час, дапаможа знайсці развязкі шматлікіх двухбаковых пытанняў. Гэта дазволіць да пасяджэнняў і Саюзнага Саўміна, і Еўразійскага міжурадавага савета падысці з падрыхтаванымі і ўзгодненымі рашэннямі. Абодва мерапрыемствы пройдуць да канца года.