Ганаровае консульства Украіны адкрылася ў Віцебску

11 декабря 2019
Як адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім,  гэта паспрыяе развіццю бізнес-кантактаў у рэгіёнах дзвюх краін. Сёлета тавараабарот Віцебскай вобласці з Украінай склаў больш за 260 мільёнаў долараў. Істотна павялічаны пастаўкі ў Сумскую, Адэскую, Львоўскую, Чаркаскую і Днепрапятроўскую вобласці. Экспартуем валаконна-аптычны кабель, поліэтылен, шкловалакно, тавары харчовай групы. 

Для рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых  на другім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, прадстаўнікі дзелавых колаў Віцебскай вобласці наведалі адразу некалькі абласцей Украіны. І як было адзначана, развіццё супрацоўніцтва рэгіёнаў дасць магчымасць рэалізаваць сумесныя праекты ў навуцы, сельскай гаспадарцы, прамысловасці.