Па выніках саміту ў Мінску падпісана больш за 20 сумесных пагадненняў

28 октября 2016

Рэалізацыя дагавора аб свабодным гандлі стала ключавой тэмай парадку дня пасяджэння кіраўнікоў урадаў СНД у Мінску. Ход рэалізацыі пагаднення сёння абмеркавалі прэм'ер-міністры Садружнасці. У прыватнасці, беларускі прэм'ер Андрэй Кабякоў заявіў, што разлічвае на больш актыўную работу над ліквідацыяй гандлёвых абмежаванняў у рамках СНД. У дапрацоўцы пазіцый асаблівую патрэбу мае праект пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі. Агульны для ўсіх удзельніц СНД падыход у гандлі будзе на карысць эканомікі кожнай дзяржавы, адзначыў прэм'ер. Да таго ж дакумент з'яўляецца адкрытым для ўсіх.

Па выніках урадавага саміту ў Мінску падпісана больш за 20 сумесных пагадненняў. Зацверджаны прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў да 2030 года, а таксама пагадненні аб супрацоўніцтве ў аўтамабілебудаванні, развіцці інфармацыйнага грамадства, гуманітарным супрацоўніцтве, іншых сферах. Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў абазначылі месца і дату чарговай сустрэчы: наступнае пасяджэнне пройдзе ў маі будучага года ў Расіі.