Па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова С. Румаса і Д. Мядзведзева

18 Снежня 2019
Па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.
Бакі абмеркавалі і ўзгаднілі вынікі нядаўніх перамоў кіраўнікоў рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў аб развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі. Таксама прэм'еры дамовіліся праінфармаваць прэзідэнтаў Беларусі і Расіі  да сустрэчы 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу  аб выніках дамоўленасцяў, дасягнутых у рамках перамоў міністраў Дзмітрыя Крутога і Максіма Арэшкіна.