Паводле звестак ЦВК, па стане на 10 раніцы свой голас аддалі 38,86% беларусаў

17 ноября 2019

Аляксандр Харавец працуе ў Цэнтрвыбаркаме і зноў выходзіць з намі на сувязь (прамое ўключэнне).

Як і чакалася, бліжэй да абеду тут, у Цэнтрвыбаркаме, становіцца больш горача. Беларусы канчаткова прачнуліся і масава пайшлі галасаваць. А таму інфармацыі аб даных па колькасці прагаласаваўшых выбаршчыкаў становіцца ўсё больш. Зрэшты, лішняй мітусні ў Цэнтрвыбаркаме не назіраецца. Кожны спецыяліст дакладна ведае што і як трэба рабіць, каб аператыўна апрацаваць інфармацыю. Самыя свежыя лічбы прама зараз даведаемся ад кіраўніка Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Лідзія Міхайлаўна, зноў рады вітаць вас. Аб якой яўцы можна гаварыць да гэтай гадзіны? (відэа).

Мы працягваем сачыць за апошняй інфармацыяй, якая сцякаецца з усіх участкаў для галасавання сюды - на сталічную вуліцу Савецкую ў Цэнтрвыбаркам. Нагадаем, аддаць свой голас за свайго кандыдата беларусы могуць да 8 вечара. Так што, у выбаршчыкаў ёсць яшчэ дастаткова часу, каб зрабіць выбар. І самыя свежыя лічбы па асноўным дні галасавання даведаемся ўжо ў наступным выпуску "Навін".


Тэгі:

#Выборы 2019