Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама ад місіі краін СНД акрэдытаваныя больш як 300 назіральнікаў

23 сентября 2015

Усяго, паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама, зараз ад місіі краін СНД акрэдытаваныя больш як 300 назіральнікаў

Дарэчы, больш за 40 з іх у Беларусі на доўгатэрміновай аснове. Сёння частка з іх знаёміцца з арганізацыяй перадвыбарнага працэсу ў Гродне. Як адзначаюць самі міжнародныя эксперты, сур'ёзных парушэнняў яны не выявілі. Тэрытарыяльныя камісіі падрыхтаваныя - кампанія праходзіць згодна з усімі прававымі і нарматыўнымі працэдурамі

Аманжан Эшанкулаў, міжнародны назіральнік місіі СНД Таджыкістан:

"Мы размаўляем з членамі камісій. Мы пытаемся іх аб вядзенні дакументацыі, арганізацыйным матэрыяле. Думаю, што за гэты час мы асаблівых парушэнняў не бачылі".

Назіральнікі ад СНД знаёміліся з арганізацыяй выбарчай кампаніі і ў Лідзе. А ў Гродне яны прабудуць яшчэ дзень. Пасля гэтага прадоўжаць сваю місію ў іншых гарадах рэгіёна. На сённяшні дзень яны наведалі ўжо восем раёнаў Гродзенскай вобласці.